У Мінску прэзентуюць кнігу Віталя Сіліцкага "Адкладзеная свабода"

29 лютага адбудзецца прэзентацыя кніжнай серыі “Бібліятэка “Беларускі калегіум, якую пачаткуюць кнігі Віталя Сіліцкага “Адкладзеная свабода і Алеся Анціпенкі “Быць (пры)сутным. “Адкладзеная свабода — выданне аднаго з найбольш важных тэкстаў Віталя Сіліцкага, у якім на аснове параўнальнага аналізу апісваюцца працэсы паўставання і фармавання персаналісцкіх рэжымаў у Сербіі і Беларусі.

29 лютага адбудзецца прэзентацыя кніжнай серыі “Бібліятэка “Беларускі калегіум, якую пачаткуюць кнігі Віталя Сіліцкага “Адкладзеная свабода і Алеся Анціпенкі “Быць (пры)сутным.

“Адкладзеная свабода — выданне аднаго з найбольш важных тэкстаў Віталя Сіліцкага, у якім на аснове параўнальнага аналізу апісваюцца працэсы паўставання і фармавання персаналісцкіх рэжымаў у Сербіі і Беларусі.

Другая кніга серыі “Быць (пры)сутным Алеся Анціпенкі складаецца з тэкстаў, што рэпрэзентуюць праблемы беларускай ментальнасці ды фармавання сучаснага грамадства.

Пачатак імпрэзы ў Галерэі Ў (пр. Незалежнасці, 37а)  а 19-й гадзіне, уваход вольны.