У Магілёве адзначылі 21 год незалежнасці Беларусі

У Магілёве прайшла сумесная культурніцкая вячэра Маладых хрысціянскіх дэмакратаў і АГП з нагоды 21-годдзя падпісання Белавежскай дамовы, якая юрыдычна аформіла ліквідацыю Савецкага саюза і з’яўлення на яго падставе Садружнасці незалежных дзяржаў, а таксама 15 маладых суверэнных краін на абломках савецкай імперыі.



min280c280280_4609827_cnd.jpg

Мерапрыемства атрымала вялікую зацікаўленасць яшчэ і таму, што на ім адбылася сустрэча з Станіславам Шушкевічам — кіраўніком беларускай незалежнай дзяржавы ў 1991–1994 гадах. Усе прысутныя маглі пачуць слова ад першага кіраўніка незалежнай Беларусі аб падзеях 1991 года, а таксама задаць сваё пытанне.

А ў канцы імпрэзы прайшла віктарына на тэму Белавежскага пагаднення, а актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі — аўдыё-дыскі беларускамоўных песень. Потым усе жадаючыя маглі зрабіць фотаздымак з былым кіраўніком краіны. 

Прэсавая служба БХД