У Магілёве забіты сябра БСДП «Грамада»
У Магілёве забіты сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Артур Лук’янаў.
Магілёве забіты сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Артур Лук’янаў. Трыццаціпяцігадовага актывіста знайшлі 6 сакавіка з мноствам нажавых раненняў у кватэры, дзе ён доўгі час жыў. Паводле афіцыйных паведамленняў, падазраванага ў забойстве затрымалі. Падрабязнасці пакуль не раскрываюцца.
Магілёўскія аднапартыйцы Артура Лук’янава не звязваюць ягоную смерць з дзейнасцю ў апазіцыйнай арганізацыі. Адзначаюць, што ён характарам быў чалавек спакойны
і неканфліктны. Артур, паводле аднаго з кіраўнікоў магілёўскай гарадской суполкі БСДП «Грамада» Максіма Кавалёва, найбольш вылучаўся як арганізатар
і ўдзельнік навучальных і адукацыйных мерапрыемстваў, якія ладзіліся партыяй і няўрадавымі арганізацыямі.
«Ён заўжды прапаноўваў дужа шмат розных крэатыўных ідэяў, каб дзейнасць актывістаў партыі была найбольш эфектыўная. Паводле адукацыі ён быў медыкам. Займаўся сацыяльнай
працай. Удзельнічаў у акцыях па адоленні праблемаў, звязаных з распаўсюджаннем СНІДу і іншых падобных хваробаў. Сябры партыі шакаваныя ягонай смерцю.
І выказваюць спачуванні ягоным родным ды блізкім», — зазначыў Максім Кавалёў.
Артур Лук’янаваў працаваў фельчарам на хуткай медычнай дапамозе.