У Маладзечне абстралялі гарадскія аўтобусы
У аўтобусах былі людзі, але яны не пацярпелі. Учора ў 16:00 — 16:30 здарэнне адбылося ў чацвёртым мікрараёне каля крамы "Птушка".
Пра гэта паведаміў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч.
Два аўтобусы №20 і адзін №4 рушылі па сваім маршруце. Калі яны былі каля ляжачага паліцэйскага, пачуліся хлапкі і пачало разбівацца шкло.
Мяркуецца, што шкло разбілі з пнеўматычнай ці самаробнай зброі.
Па факце ўзбуджаная крымінальная справа.
Гэтыя дзеянні кваліфікуюцца як хуліганства (артыкул 339, частка 2 Крымінальнага кодэкса). За яго пагражае арышт ад трох да шасці месяцаў, абмежаванне свабоды да пяці год ці пазбаўленне свабоды ад аднаго да шасці год.
Грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра асобу нападніка, просім патэлефанаваць па нумарах: (8-0176) 77-16-56, 753-99-40 (МТС).
З нагоды гэтага здарэння ў сацыяльных сетках Маладзечна пачалі жартаўліва называць Чыкага і крымінальнай сталіцай Беларусі. Нагадваем, што за мінулы тыдзень адбылося гучнае "замінірванне" маладзечанскіх школ.