У Маларыце ўлады забаранілі пікет і пацікавіліся крыніцамі яго фінансавання
Праваабаронца Уладзімір Малей, які падаваў у Маларыцкі райвыканкам заяву на правядзенне на гэтым тыдні пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі, атрымаў адмоўны адказ
ад уладаў.
Праваабаронца Уладзімір Малей, які падаваў у Маларыцкі райвыканкам заяву на правядзенне на гэтым тыдні пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі, атрымаў адмоўны адказ
ад уладаў.
У лісце за подпісам намесніка старшыні райвыканкаму Вадзіма Шпетнага гаворыцца, што ў адпаведнасці з Законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь не дазваляецца
праводзіць падобныя мерапрыемствы бліжэй за 50 метраў ад будынкаў выканаўчых і распарадчых органаў. Між тым, заўважае маларыцкі чыноўнік, пікет планавалася правесці перад будынкам Дома культуры, дзе
знаходзяцца аддзел культуры райвыканкама і ЗАГС. Акрамя таго, Вадзім Шпетны са спасылкай на той самы Закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што
“ў заяве неабходна указаць крыніцу фінансавання масавага мерапрыемства.
Уладзімір Малей кажа пра абсурднасць падобных патрабаванняў і пярэчыць, што ў згаданым Законе нічога пра гэта не гаворыцца. Праваабаронца мае намер абскардзіць рашэнне райвыканкама пра забарону
пікета ў судзе першай інстанцыі.
spring96.org