У Мікашэвічах узгадалі пра Кастуся Каліноўскага
Мікашэвіцкія сябры сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывісты кампаніі “Гавары праўду” напомнілі жыхарам горада пра 151-ую гадавіну са дня смерці на шыбеніцы нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.
У людных месцах горада былі развешаны партрэты Кастуся Каліноўскага з неўміручымі словамі: “Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна!” На іншых улётках з партрэтам Каліноўскага быў надпіс: “Гонар Беларусі!”
Кастусь Каліноўскі – барацьбіт за незалежнасць, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, кіраўнік вызвольнага паўстання ад расейскай акупацыі 1863–1864 гадоў. Ваенна-палявым судом асуджаны i публiчна павешаны на гандлёвай плошчы Лукiшкi ў Вiльнi.