У Мінску абмеркавалі напрамкі рэфармавання пенсійнай сістэмы
Запрашаем далучацца да абмеркавання альтэрнатыўнай Канцэпцыі пенсійнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь. Дасылайце прапановы на электронны адрас: abcbelarus@gmail.com
У Мінску прайшла прэзентацыя альтэрнатыўнай Канцэпцыі развіцця пенсійнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь, распрацаваная Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку па замове Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Распрацавала Канцэпцыю юрыст і аналітык інстытута Вольга Кавалькова. У абмеркаванні палажэнняў Канцэпцыі прынялі ўдзел незалежны юрыст, былы суддзя Канстытуцыйнага Суда Міхаіл Пастухоў, старшыня грамадскага аб’яднання пенсіянераў “Наша пакаленне” Таццяна Зялко і Аляксандр Зялко.
Актыўнымі ўдзельнікамі круглага стала выступілі таксама прадстаўнікі Сеньёрскай арганізацыі аргкамітэту БХД, у тым ліку яе старшыня Наталля Маразевіч і інш. Фактычна ўсе выступоўцы адзначылі неабходнасць правядзення рэформаў у сферы пенсійнага забеспячэння.
Пасля прэзентацыі альтэрнатыўнай Канцэпцыі было вырашана працягнуць яе дапрацоўку з улікам меркавання ўдзельнікаў круглага стала. Дзеля гэтага была створана адмысловая група пад кіраўніцтвам Вольгі Кавальковай.
Запрашаем таксама далучацца да абмеркавання альтэрнатыўнай Канцэпцыі пенсійнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь. Вы можаце дасылаць прапановы на электронны адрас: abcbelarus@gmail.com
Канцэпцыя развіцця пенсійнай сістэмы — адзін з 10-ці ключавых праектаў рэформаў “Урад для народа” (сістэма правасуддзя, фінансы, культура, адукацыя, войска, інфармацыя, медыцына, ЖКГ, пенсійная сістэма, энергетыка), мэта якіх – рашучыя перамены і абарона незалежнасці Беларусі.
Паводле прэс-службы Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы