У Гродна сабралі больш за 350 подпісаў за добраўпарадкаванне закінутых вуліц
Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Глеб Храпавіцкі сабраў болей за 350 подпісаў за добраўпарадкаванне закінутых вуліц у прыватным сектары Гродна ў раёне паміж вуліцай Паповіча і Фолюшам, у якіх заасфальтаваныя толькі кавалкі, што ляжаць каля галоўных магістраляў.

Людзі вельмі добра адгукаюцца, ніхто не адмовіўся паставіць свой подпіс. Подпісы збіраліся ў асноўным у выходныя дні, бо ў буднія ўвечары там можна месцамі і не прайсці.
“Больш за 40 гадоў гэтыя вуліцы ў жудасным стане. Дзесьці рабіліся невялікія падсыпкі, але ж усё зноў разбівалася, з’яўляліся новыя яміны”, — адзначыў
гарадзенскі каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк.

