У Мінску на скульптуры надзелі «вышыванкі»
Актывісты ўпрыгожылі традыцыйным беларускім адзеннем некалькі скульптурных комплексаў у парках і скверах сталіцы.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.
Нагадаем, што традыцыйнае адзенне - «вышыванка» - пасля ўкраінскай Рэвалюцыі годнасці стала адным з найбольш папулярных трэндаў у Беларусі. Выкарыстанне «вышыванкі» стала яшчэ адным сімвалам нацыянальнага адраджэння і незалежнасці, нароўні з гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белым сцягам.