У Мінску пачалі будаваць трэцюю лінію метро

У Мінску пачалося будаўніцтва першай чаргі трэцяй лініі метро, якое плануецца завяршыць да 2017 года. Першая чарга ўключае ў сябе будаўніцтва чатырох станцый з двума перасадачнымі вузламі: "Плошча Леніна" — "Вакзальная", "Фрунзенская" — "Юбілейная", "Клары Цэткін" і "Жукоўскага".



aehc3_w465h262.jpg

Як распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 25 лютага начальнік КУП "Мінскі метрапалітэн" Расціслаў Юрэня, пасля завяршэння будаўніцтва першых чатырох станцый трэцяя лінія будзе будавацца да вуліцы Каржанеўскага.


Кіраўнік мінскага метро таксама заявіў, што для акупнасці паездак у метро адзін жэтон павінен каштаваць 5 тыс. рублёў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што кошт праезду вызначае не метрапалітэн, а міністэрства эканомікі. "Мы гэта не вызначаем, а толькі прапануем", — сказаў Расціслаў Юрэня.


Начальнік метрапалітэна праінфармаваў і пра тое, што з 1 красавіка сыдуць у нябыт папяровыя праязныя на метро, іх цалкам заменяць радыёкарткі. Гэта ж тычыцца і наземнага грамадскага транспарту.

telegraf.by