У Мінску расшукваюцца трое грамадзян КНДР
Партызанскім РУУС Мінска расшукваюцца трое зніклых грамадзян КНДР. У Мінску яны працавалі ў будаўнічай арганізацыі і жылі ў прыватным доме на вуліцы Балотнай.

Па наяўнай у аддзеле крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС інфармацыі, 11 студзеня каля 19 гадзін усе трое сышлі з дому і да гэтага часу іх месцазнаходжанне не ўстаноўлена.
Вядомыя вонкавыя апісанні расшукваных досыць агульныя: на выгляд 50-55 гадоў, рост 165-170 см, сярэдняга целаскладу, твары круглыя, смуглявыя, сярэднеазіяцкага тыпу, бровы прамыя, вочы карыя,
валасы прамыя, чорныя, кароткія.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС звяртаюцца па дапамогу да ўсіх, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне зніклых, з просьбай паведаміць пра сябе.
Фота расшукваных размешчана на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.
БелаПАН