У Мінску ўзгадаюць Юрыя Гуменюка
У чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва пройдзе вечарына памяці паэта і журналіста Юрыя Гуменюка.
27 лютага вядомыя беларускія літаратурныя дзеячы, сярод якіх Алесь Туровіч, Ілля Сін, Серж Мінскевіч, Арцём Кавалеўскі, Віктар Жыбуль, Зміцер Вішнёў, Юрась Барысевіч, Валянцін Акудовіч ды Юрась Пацюпа запрашаюць усіх тых, хто хоча ўзгадаць трагічна загінулага гарадзенскага паэта ды журналіста і тых, хто яго ведаў ды памятае.
Юры Гумянюк — аўтар паэтычных зборнікаў кніг паэзіі “Водар цела”, “Твар Тутанхамона”, “Рытуал”, “Вуліца тыгровых архідэй”, працаваў на беларускую службу польскага радыё пад псеўданімам Вацлаў Галімскі.
Раней працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага тэатру лялек, карэспандэнтам газеты «Пагоня», быў сталым аўтарам беластоцкага штомесячніка «Czasopis».
Увечары 19 студзеня ён выпаў з 9-га паверху ў інтэрнаце непадалёк ад дому ў прыватным сектары, дзе жыў з маці-пенсіянэркай.
Вечарына адбудзецца па адрасе: Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4 (будынак касцёла бернардынцаў; ст. м. "Няміга"), 1 паверх.
Пачатак у 17 гадзін.