У Мінску ўзрасло афіцыйнае беспрацоўе

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Мінску на канец кастрычніка склаў 0,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.



bespracouje.jpg

У канцы кастрычніка 2013 году гэта было 0,1%, інфармуе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне беларускай сталіцы.

У эканоміцы горада ў студзені—кастрычніку 2014 года было занята 1 мільён 79,2 чалавек, а гэта на 0,6% меней, чым у аналагічны перыяд летась.

На канец кастрычніка колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных на біржы працы, складала 1,8 тысячы чалавек. Гэта перавышае леташні паказнік на 20,5%. Адметна, што істотны рост афіцыйнага беспрацоўя адбыўся менавіта ў кастрычніку — на 6,3% за месяц.

Таксама варта заўважыць, што колькасць грамадзян, прынятых на працу на прадпрыемствы і арганізацыі Мінска, перавышае колькасць звольненых. Так, у кастрычніку было прынята на працу 17,7 тысяч чалавек, а звольнена — 16,3 тысячы.

euroradio.by