У Мінску вернікаў не пускалі ў царкву і пагражалі затрымаць сябра БХД

У Мінску каляднай раніцай 7 студзеня міліцыянты адмаўляліся пускаць праваслаўных вернікаў да кафедральнага Свята-Духава сабора, паведамляе сябар Нацыянальнай Рады аргкамітэту па стварэнні партыі
«Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Валерыя Чарнаморцава, якая таксама прыйшла ў храм.



Паводле словаў міліцыянтаў, яны шукаюць бомбу. Першым прайсці да царквы яны дазволілі святару, якога таксама спачатку не пускалі, а затым і астатнім вернікам.
 
 
Валерыю Чарнаморцаву не пусцілі з прычыны яе бел-чырвона-белага шаліка, за які яе пагражалі затрымаць. Не дапамагло і тое, што яна схавала шалік у торбу.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:
  • Мікола

  • 2015-01-07 15:33:52
Яны нават з царквы гатовы зрабіць філіі астрогаў.
  • Апошняе на сайце
,
Грамадства: галоўнае
Больш цікавага на «Новым Часе»: