У Мінску затрымалі працоўнага ў майцы «За Беларусь без дыктатуры»
10 лістапада з нагоды «Дзядоў» у Мінску адбылося жалобнае шэсце ў Лошыцу. Міліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў акцыі.
У акцыі прынялі ўдзел каля 70 чалавек. Яе арганізатарам выступіла Беларуска-Хрысціянская партыя Зянона Пазняка.
За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў у цывільным. Пасля яе заканчэння быў затрыманы адзін з удзельнікаў — жыхар Стоўбцаў Леанід Смоўж, які быў апрануты ў майку з надпісам «За Беларусь
без дыктатуры».
Напярэдадні затрымання Леанід Смоўж паведаміў, што «ён сам па сабе» і не належыць да нейкіх палітычных сілаў.
Мужчына заявіў, што апрануў майку з надпісам «За Беларусь без дыктатуры», бо пратэстуе супраць несправядлівасці — на працягу некалькіх гадоў ён не можа ўладкавацца на працу.
svaboda.org