У Мінску затрымалі трох актывістаў за расцяжку "Свабоду Юрыю Рубцову"

Расцяжку ў падтрымку палітвязня яны вывесілі ўвечары ў пятніцу на Лагойскім тракце каля крамы "Гіпа".



rubcou_2006.jpg

Увечары 19 чэрвеня ў Мінску на Лагойскім тракце каля крамы "Гіпа" былі затрыманыя актывісты Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і Сяргей Мацкойць. Як паведамляе Радыё "Свабода", актывістаў затрымалі, калі яны вывешвалі расцяжку "Свабоду Юрыю Рубцову".
Затрыманых вінавацяць у дробным хуліганстве. Чакаецца, што судовы працэс над імі пройдзе ў панядзелак у Мінскім раённым судзе.
Палітвязень Юрый Рубцоў быў асуджаны на 2 гады зняволення, калі адмовіўся працаваць на "хіміі" за нізкі заробак і зрабіў на грудзі тату "Лукашэнка, сыходзь". Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Баранавічах. На "хімію" ён трапіў за абразу суддзі, які судзіў Рубцова, хоць таго прывезлі на працэс без верхняй вопраткі.