Актывістаў судзяць за падтрымку Рубцова

22 чэрвеня ў Менскім раённым судзе чакаюцца працэсы над Максімам Вінярскім, Леанідам Кулаковым і Сяргеем Мацкойцем, актывістамі руху «Еўрапейская Беларусь», затрыманымі ў Мінску 19 чэрвеня.



ef6232e9_be82_4d4d_841c_2eec3e77e161_w640_r1_s.jpg

Адзін з актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі (справа) і Мікалай Колас падчас суду над Юрыем Рубцовым у майцы з надпісам "Лукашэнка, сыходзь!", 27 мая 2015 года

Усе трое былі затрыманыя ў пятніцу ўвечары каля супермаркета «Гіпа» на Лагойскім тракце за спробу вывесіць транспарант з надпісам «Свабоду Рубцову» (гомельскі актывіст Юры Рубцоў 28 мая быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі, «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязнем сумлення).

Затрыманых спачатку даставілі ва УУС Першамайскага раёну Мінску, а затым перавезлі ў ізалятар часовага ўтрымання Мінскага раёну.

Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Юры Рубцоў быў асуджаны на 2 гады зняволення пасля таго, як адмовіўся працаваць на «хіміі» за нізкі заробак і зрабіў на грудзях татуіроўку «Лукашэнка, сыходзь» яшчэ на 2 гады зняволення і цяпер знаходзіцца ў ІЧС у Баранавічах. На хімію ён трапіў за абразу суддзі, які судзіў Рубцоўва, нягледзячы на тое, што таго прывезлі на працэс без верхняга адзення.

www.svaboda.org