У Мінску збіралі подпісы ў абарону Курапатаў

У суботу, 8 лютага, каля мінскага гіпермаркета "Бігз", што непадалёк ад ўрочышча Курапаты, прайшоў перадвыбарчы пікет сябры ўправы БХД, каардынатара кампаніі "Пакаянне" Валерыі Чарнаморцавай. 



1391916243_p2080017.jpg

На гэтым пікеце таксама працягнуўся збор подпісаў супраць адкрыцця ля Курапатаў рэстаранна-забаўляльнага комплексу, які стаў вядомы грамадскасці пад назвай "Бульбаш-хол".

Як адзначыла прэс-службе БХД спадарыня Валерыя, большасць мінакоў ведала пра Курапаты, не ўсе ведалі пра так званы "Бульбаш-хол", пазней пад ціскам грамадскасці перайменаваны ў "Дачу" ці "Усадзьбу". Але даведаўшыся, людзі розных узростаў ахвотна падпісваліся супраць танцаў на касцях ў абарону шматпакутных Курапатаў.

Нагадаем, пра будаўніцтва рэстаранна-забаўляльнага комплекса, які першапачаткова меўся адкрыцца пад назвай "Бульбаш-хол", стала вядома напрыканцы 2012 года. Тады пад ціскам грамадскасці яго адкрыццё атрымалася прыпыніць, але нядаўна стала вядома, што адкрыццё рэстараннага комплексу з залай на 400 месцаў, лазняй ды асобнымі дамкамі для адпачынку з відам на курапацкія крыжы, усё ж такі плануецца пад змененай назвай напрыканцы сакавіка гэтага года. Грамадскі камітэт у абарону Курапатаў рыхтуецца з гэтай нагоды распачаць неўзабаве чарговую кампанію супраць гэтага блюзнерства і знявагі шматлікіх ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, расстраляных у Курапатах цягам 1937–1941 гг.

1391914912_p2080001.jpg

1391914974_p2080004.jpg

1391915005_p2080011.jpg

1391916243_p2080017.jpg

1391916124_p2080014.jpg


1391916152_p2080075.jpg

bchd.info