У Мінску з’явіліся ўлёткі ў падтрымку незалежных журналістаў

"У 2015 годзе журналістаў у Беларусі судзілі ўжо 21 раз... Хопіць!" — напісана на ўлётках, заўважаных калегамі ў цэнтры беларускай сталіцы.



0021.jpg

Нагадаем, што пераслед незалежных журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі сёлета займеў ужо маштабы кампаніі.

Суддзі паводле міліцэйскіх пратаколаў ужо 21 раз судзілі журналістаў з розных рэгіёнаў краіны, а агульная сума штрафаў перавысіла 100 мільёнаў рублёў.

На дадзены момант адміністрацыйныя працэсы па артыкуле 22.9 КаАП распачатыя супраць нашых калег Алеся Леўчука, Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача. Судзіць апошніх будуць 9 і 10 ліпеня ў Глыбокім.

baj.by__sites_default_f_1a46c768c9e51d919e0e1561f6e7acd8.html

baj.by__sites_default_f_8b9c9d926c7a1556cb97421c6557710f.html

baj.by__sites_default_f_06774c231a7fe4e46ded839f542766df.html

baj.by