Назіраць за агітацыяй у СМІ будуць выключна «чэсныя» журналісты

Цэнтарвыбаркам Беларусі зацвердзіў склад Назіральнага савета па кантролі за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі.



svoboda_slova.jpg

Як паведамляе БелТА, Лідзія Ярмошына агучыла, што ў склад савета ўвайшлі: галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч, генеральны дырэктар агенцтва «Мінск-навіны» Кацярына Дубінская, першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Савецкая Беларусь» Міхаіл Лябедзік, першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марат Маркаў, галоўны рэдактар газеты «Беларуская ніва» Сяргей Міховіч, адказны сакратар Беларускага саюза журналістаў Сяргей Свяркуноў.

Як зазначае Беларуская асацыяцыя журналістаў, у пераліку сябраў cавета няма ніводнага прадстаўніка недзяржаўнага СМІ краіны.