У Мінску з'явіўся праект "Спакойнае святло", які паўторна выкарыстоўвае пластыкавыя бутэлькі

Праект мае на мэце засяродзіць увагу гараджан на тым, як хутка звычайная і звыклася ўпакоўка ператвараецца ў смецце, а таксама падштурхнуць мінчан да шматразовага выкарыстання ўпакоўкі.



firefly_kids_vert.jpg

Ініцыятары праекту заклікаюць усіх дапамагчы ім пластыкам: прынесці ў "пункты збору" белыя бутэлькі з-пад кефіру і йогурта, бляшанкі з-пад кавы і іншых сыпучых рэчываў, а таксама пластыкавыя "яйкі" ад кіндэр-сюрпрызаў.

Пункты збору:

  • бак "ДК" (вул. Талбухіна, 3)
  • кафэ Buffet (вул. Сурганава, 46)
  • Цэнтр экалагічных рашэнняў (пр-т Машэрава, 9, кб. 111)
  • Галерэч "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37А, прастора паміж кніжнай і сувенірнай крамамі)
  •  

У гэтыя выхадныя арганізоўваюцца спецыяльныя майстар-класы для дарослых ідзетак па вырабу забаўных "цацак".

greenbelarus.info__files_field_ima_2f94b99c8f5baf31fa3cc5ae93b1fc12.jpeg

greenbelarus.info__files_field_ima_5e7831597a1d46cd1df8e15592e2439d.jpeg

greenbelarus.info__files_field_ima_9db8bfc8058c15ccc4eb0055b4adc0e5.jpeg

Акрамя гэтага ініцыятары прапаноўваюць упрыгожыць ваш офіс ці вечарыну сваімі незвычайнымі свяцільнікамі. Дарэчы, некалькі вечарын аформленых такім чынам ужо прайшлі ў бары "ДК".

У планах праекту ўпрыгожыць якое-небудзь дрэва ў горадзе да Новага Году светлячкамі.

greenbelarus.info__files_field_ima_1a864537b868e8c89fe60c391aec40a8.jpeg

Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна даведацца ў суполках сацыяльных сетак Facebook i Вконтакте.

greenbelarus.info