У Мосары адчынілася “Парафіяльная бібліятэка” памяці блаславёнага Яна Паўла ІІ
У дзень смерці Папы Яна Паўла ІІ, рыхтуючыся да 1-ай гадавіны беатыфікацыі, якая адбылася 1 мая 2011 года, у Мосарскай парафіі адчынілася парафіяльная бібліятэка.
Кнігазбор бібліятэкі пакуль налічвае каля 400 пазіцый. Усе кнігі падзеленыя тэматычна на раздзелы. Асаблівай увагі заслугоўваюць творы блаславёнага Яна Паўла ІІ.

Бібліятэка паўстала дзякуючы людзям і будзе служыць для людзей. Бібліятэка толькі пачынае сваё існаванне, і таму кожны можа ахвяраваць кнігі. Усе жадаючыя могуць скарыстацца бібліятэкай, пазычыўшы
кнігу на 1 месяц. Працаваць бібліятэка будзе за 30 хвілін да Святой Літургіі штодня, акрамя панядзелка і аўторка.
Мосарскі “Санктуарый св. Юстына-пакутніка паступова становіцца духоўным цэнтрам Віцебскай дыяцэзіі на базе створанай прыгажосці, які збірае вакол сябе людзей, якія шукаюць Бога і
адкрыццё бібліятэкі пры Касцёле — гэта вялікая радасць для парафіянаў і жыхароў навакольных вёсак і гарадоў. Многія людзі змогуць карыстацца духоўнай і рэлігійнай літаратурай. Па ініцыятыве
душпастыра парафіі ксяндза Аляксея Юркайця і дзякуючы добрым парафіянам адбылася гэтая доўгачаканая падзея.
Трэба адзначыць, што ў нашай краіне загадам прэзідэнта ад 30 снежня 2011 года № 618 2012 год абвешчаны Годам кнігі, а таксама ў гэтым годзе ў Глыбоцкім раёне адбудзецца рэспубліканскае свята
“Дзень Беларускага Пісьменства, таму паўстанне “Парафіяльнай бібліятэкі ў Мосары з’яўляецца добрым знакам, што жыхары раённых цэнтраў Паўночнага рэгіёна
змогуць больш чытаць духоўную і рэлігійную кнігу.
Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска