Паміж Беларуссю і Літвой з'явіцца пункт памежнага кантролю на рацэ

З наступнага суднаходнага сезону на байдарках, каноэ, невялікіх катэрах або прагулачных караблях жыхары Літвы змогуць безперашкодна хадзіць у Беларусь



3f22e55b7600d1c429_68594988.jpg

Фота: delfi.lt

У Беларусь з Літвы ў наступным годзе можна будзе хадзіць на байдарках і прагулачных судах, паведамляе Delfi са спасылкаю на газету Lietuvos zinios.

Для вандроўнікаў па Нёмане сродкамі воднага транспарту будзе абсталяваны сезонны пункт рачнога памежнага кантролю Швяндубрэ.

Адкрыць пункт пагранкантролю плануецца ў канцы лістапада.

Чакаецца, што гэты крок прастымулюе турызм — літоўскія турысты змогуць на судах хадзіць у Гродна, а беларусы — у Друскінінкай.