У нядзелю чакаецца непагадзь з мокрым снегам
У нядзелю 29 сакавіка ў Беларусі рэзка пагоршыцца надвор’е.
Як абяцае Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, будзе хмарна з праясненнямі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаецца дождж і мокры снег. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмеркаваны, удзень месцамі па паўночным усходзе з парывамі да 15 – 18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 3-9 градусаў, па паўднёвым захадзе — да плюс 11 градусаў.
У панядзелак 30 сакавіка на надвор'е ў асноўным будзе ўплываць актыўная франтальная сістэма, якія змяшчаецца з Заходняй Еўропы. Часам ападкі (дождж, ноччу і раніцай па паўночным усходзе з мокрым снегам). Ноччу па ўсходзе, днём на большай частцы моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы -1 .. +6 °C, днём +4 .. +11 °C, па поўдні да +13 °C.