У падтрымку «ARCHE»
Актывісты некалькіх дэмакратычных партый і рухаў Наваполацку зладзілі сімвалічную акцыю, у падтрымку незалежнай журналістыкі і часопіса «ARCHE».
Гэта акцыя стала часткай кампаніі «Станем з журналістыку», — паведаміў сайт «Свабодны рэгіён».
Яны выйшлі на плошчу Будаўнікоў і заклікалі навапалачан падтрымліваць незалежныя выданні і далучацца да акцыі па выратаванні часопіса «ARCHE–Пачатак».
Самі ўдзельнікі акцыі напісалі зварот у Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК, які займаецца праверкай дзейнасці рэдакцыі «ARCHE», а таксама да міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага — з просьбай не дапусціць закрыцця часопіса.
Актывісты таксама падпісалі калектыўны ліст палітзняволенаму пісьменніку і журналісту Паўлу Севярынцу, пажадаўшы хутчэйшага вяртання дадому.
Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»