У Пінску старадаўні будынак перанясуць на другі бок вуліцы
Тут завяршаецца будоўля новай дарогі, якая спросціць праезд аўтатранспарту па гістарычнай частцы горада.
У зону будаўніцтва трапілі аднапавярховыя дамы, частку якіх знеслі. Аднак за адзін з дамоў заступілася Міністэрства культуры Беларусі.
Справа ў тым, што ён мае прыгожы фасад, характэрны для пінскіх цагляных будынкаў канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Таму дом вырашылі разабраць і перанесці на другі бок вуліцы. Пінчукі сумняюцца, што атрымаецца гэта зрабіць, захоўваючы аўтэнтычныя матэрыялы.
Будынак ужо два гады стаіць без даху і ацяплення , таму на яго натуральна паўплывала неспрыяльнае уздзеянне навакольнага асяроддзя. Так, што хутчэй за ўсё атрымаецца навабуд з рэплікай старога фасаду.