У сталічным мікрараёне Уручча–2 знішчаюць зялёную зону

15 лютага ў сярэдняй школе №177 адбылася спроба прэзентацыі праграмы добраўпарадкавання зялёнай зоны “88 ЛР2 паміж МКАД і мікрараёнам Уручча-2. Жыхары раёну ужо неаднаразова звярталіся да мясцовых уладаў з просьбамі максімальна яе захаваць і не прычыняць шкоды. У савецкія часы тут здабываўся торф, а ў 1980-х гадах была праведзеная меліярацыя. Тым не менш, зялёная зона захавалася і на сённяшні дзень з’яўляецца крыніцай кіслароду і ахоўным шчытом паміж МКАД і мікрараёнам. Але чыноўнікі не схільныя прыслухоўвацца да меркавання грамадзянаў.



b1790a55a67906c18bd9a046e17c5935.JPG

15 лютага ў сярэдняй школе №177 адбылася спроба прэзентацыі праграмы добраўпарадкавання зялёнай зоны “88 ЛР2 паміж МКАД і мікрараёнам Уручча-2.

Жыхары раёну ужо неаднаразова звярталіся да мясцовых уладаў з просьбамі максімальна яе захаваць і не прычыняць шкоды. У савецкія часы тут здабываўся торф, а ў 1980-х гадах была праведзеная меліярацыя. Тым не менш, зялёная зона захавалася і на сённяшні дзень з’яўляецца крыніцай кіслароду і ахоўным шчытом паміж МКАД і мікрараёнам. Але чыноўнікі не схільныя прыслухоўвацца да меркавання грамадзянаў.

А ўчора, 16 лютага, будаўнікі пачалі бульдозерамі выраўноўваць тэрыторыю і пілаваць дрэвы. На фотаздымках, якія трапілі да нас, гэта яскрава бачна.

“Еўрапейская перспектыва будзе прыкладаць усе намаганні, каб дапамагчы мясцовым жыхарам адстаяць сваё права на спрыяльнае экалагічнае асяроддзе і максімальна захаваць гэты зялёны куток сталіцы.

"Тое, што робяць гарадскія і раённыя ўлады, недапушчальна! Яны настолькі адарваныя ад людзей, што грамадскае меркаванне проста ігнаруюць. Адносна “добраўпарадкавання гэтай тэрыторыі ёсць адзін нюанс, які сведчыць, што праводзіцца яно з парушэннямі: не былі праведзеныя грамадскія слуханні. Тое, што ўчора чыноўнікі хацелі прэзентаваць праграму “добраўпарадкавання, нельга слуханнямі лічыць, бо людзей не праінфармавалі аб гэтым, пытанне ўзнімалася для галачкі. Учора сказалі, а сёння ўжо пілуюць і бульдозерамі ўсё раўняюць! Бліжэйшым часам мы накіруем запыты ва ўсе адпаведныя ўстановы, пачынаючы з пракуратуры, і будзем дамагацца прыпынення такога “добраўпарадкавання, — кажа Дзяніс Кобрусеў, адзін з актывістаў арганізацыі.