У Варшаве ўзнагароджваюць пераможцаў конкурса "Беларусь у фокусе 2014"

Сёння ўзнагароджваюць журналістаў, якія пішуць пра Беларусь у замежных СМІ. Старанні шасці журналістаў (трох пачаткоўцаў і трох прафесіяналаў) з Германіі, Швейцарыі, Расіі, Партугаліі, Польшчы і Іспаніі былі ацэненыя кампетэнтным журы чацвёртага міжнароднага конкурсу для журналістаў «Беларусь у фокусе 2014». Яшчэ адзін журналіст — на гэты раз з Беларусі — быў абраны рэдакцыяй «Гардыян» як адмысловы прызёр.



1411.jpg

У гэтым годзе на конкурс была дасланая 51 праца ад 41 аўтара з 14 краін, усё гэта — матэрыялы пра Беларусь, апублікаваныя ў замежных СМІ.

«Самым папулярным сюжэтам гэтага года стала тэма курсаў вывучэння беларускай мовы. У еўрапейскага чытача магло стварыцца ўражанне, што беларусы масава кінуліся ўспамінаць сваю родную мову і гэта стала трэндам года. Як бы там ні было, але Беларусь запомніцца сёлета не толькі палітвязнямі і рэпрэсіямі Аляксандра Лукашэнкі і ўладаў, але і аптымістычнымі гісторыямі барацьбы за нацыянальнае адраджэнне, дэмакратыю», — гаворыць адзін з членаў журы Павел Шарамет, заснавальнік партала «Беларускі партызан».

Па ацэнцы арганізатара конкурсу Юліі Слуцкай, дырэктара Інфармацыйнага офіса «Беларусь у фокусе», за чатыры гады свайго існавання конкурс пастаянна ўдасканальваўся: "За гэтыя гады мы назапасілі шмат вопыту ў пошуку патэнцыйных удзельнікаў конкурсу і прыцягнення іх увагі да Беларусі. Мы напрацавалі базу партнёраў, якія дапамагаюць у распаўсюдзе інфармацыі пра мерапрыемства. Акрамя таго, мы маем членаў журы, якія працуюць з намі некалькі гадоў запар, што дапамагае адшліфоўваць методыку ацэнкі артыкулаў".

Пераможцамі ў намінацыі «Прафесійныя журналісты» сталі: Сайман Бук (Германія), Паўль Флюкігер (Швейцарыя), Малгажата Лазоўская (Расія).

У намінацыі «Маладыя журналісты» перамаглі Жоаў Дэ Альмейда Дыяш (Партугалія), Паўля Бароўска (Польшча), Эва Каранада Алонса (Іспанія).

Спецыяльны прызёр "Гардыяна" — Яўген Карпаў.

Пераможцы атрымліваюць грашовыя ўзнагароды па 500 і 300 еўра