У Віцебску затрыманы актывіст Пётр Іваноў

У памяшканні ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама 12 красавіка быў затрыманы мясцовы актывіст Пётр Іваноў.



ivanou_petr_2.jpg

Пётр Іваноў

Па тэлефоне Пётр Іваноў паведаміў праваабаронцам, што сёння ён даваў тлумачэньні ў абласным ДАІ палкоўніку Сцяпанаву, як сьведка па затрыманьні 16 лютага за акцыю (трымалі плякат са словамі "Свабоду" ў цэнтры Віцебску) сябраў БХД Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава. Пры гэтым Іваноў прасіў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў затрыманні (за парушэнне правілаў дарожнага руху).

За гэта на Пятра Іванова склалі адміністрацыйны пратакол за быццам бы свядома фальшывае паведамленне.

Іванова прывезлі да будынку суду Першамайскага раёна, аднак затым міліцэйская машына  развярнуліся і паехала назад. Па тэлефоне Іваноў паведаміў, што яго ізноў павезлі ў міліцыю для складання яшчэ аднаго пратаколу.
 

spring96.org