У Воршы знікла шыльда, прысвечаная Караткевічу
Шыльда і барэльеф знаходзіліся на вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча на былым адміністрацыйным будынку Аршанскага піўзавода, у якім цяпер месціцца "Парытэт Банк".

Адбылося знікненне шыльды падчас рамонту будынку, але рамонт скончыўся, а ўладальнікі будынку не збіраюцца вяртаць шыльду на месца.


Так выглядаў будынак з шыльдай да рамонту (здымкі — лістапад 2013 году)

Так выглядае месца, дзе знаходілася шыльда, у жніўні 2014 года

Будынак банку пасля рамонту
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя