Uber ў Беларусі могуць абавязаць падпарадкоўвацца патрабаванням, што прад'яўляюцца да таксі
У новай рэдакцыі закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» ўрэгулююць працу паслуг Uber.
Uber працуе ў Мінску c лістапада 2015 года.
«Першае пытанне, якое павінна знайсці адлюстраванне ў заканадаўстве — што ўсе патрабаванні, якія існуюць сёння да аўтамабіляў таксі, павінны застацца і для гэтых перавозчыкаў таксама», — сказаў старшыня камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэй Рыбак журналістам.
Гаворка ідзе аб абазначэнні аўтамабіля, тэхаглядзе, праходжанні медагляду кіроўцам, паведамляе interfax.by.
Пытанне выкарыстання мабільных прыкладанняў пры аўтамабільных перавозках пасажыраў плануецца адрэгуляваць ў новай рэдакцыі закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», дакумент павінен быць разгледжаны ў другім чытанні на вясенняй сесіі парламента.
У законапраекце, у прыватнасці, плануецца ўвесці паняцце «мабільныя прыкладанні», рэгламентаваць, як кожны ўдзельнік рынку — дыспетчар, перавозчык, пасажыр — можа імі карыстацца, якая ступень адказнасці і правоў на кожным з гэтых этапаў.
Uber Technologies Inc. — Амерыканская міжнародная кампанія з Сан-Францыска, якая стварыла аднайменнае мабільнае прыкладанне для пошуку, выкліку і аплаты таксі або прыватных кіроўцаў.
Мабільныя прыкладанні для замовы таксі дазваляюць замовіць паслугу па перавозцы, разлічыць папярэдні кошт, ідэнтыфікаваць перавозчыка, транспартны сродак, ацаніць якасць паслугі і безнаяўна аплаціць паслугу.
Самы вядомы сэрвіс падобнага плана ўяўляе амерыканская кампанія Uber, рынкавая ацэнка якой складае каля 70 млрд даляраў.
Паводле eurobelarus.info