Удзельніца забегу Дзядоў Маразоў атрымала 20 сутак

26 снежня прабежка па мінскай Серабранцы скончылася затрыманнямі. Сёння судзяць людзей, якія частавалі ў той дзень дзяцей, піша Радыё Свабода.

ded_moroz_utrennik_20191029_bur_tutby_phsl_3712_1.jpg

28 снежня адну з затрыманых жанчын, прозвішча якой Загурская, судзілі паводле ч. 1 арт. 23. 34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў») і арт. 23.4 («Непадпарадкаванне законным патрабаванням асобы пры вакананні ёй службовых абавязкаў»). Вырак суда — 20 дзён арышту.
Навагодняя прабежка Дзядоў Маразоў з раздачай цукерак дзецям па дарозе прайшла ў мінскай Серабранцы ў суботу, 26 снежня. Прабежка адбылася без палітычных лозунгаў і сцягоў, але на яе прыехалі 4 бусы сілавікоў: адбыліся разгон і затрыманні ў раёне вуліц Васняцова і Райніса.