Украіна разглядае ўступленне ў Мытны саюз, што было умовай Масквы для зніжкі на газ

Украіна разглядае магчымасць далучэння да Мытнага саюзу, што было адноў з умоў Расіі для прадастаўлення зніжкі на газ.


«Паверце, мы вельмі дэталёва адсочваем, як ён (Мытны саюз) працуе, і мы не выключаем магчымасцяў далучэння да Мытнага саюзу», - цытуе РИА «Новости» заяву
прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава падчас прэс-канферэнцыі ў пятніцу.

Украіна разглядае магчымасць далучэння да Мытнага саюзу, што было адноў з умоў Расіі для прадастаўлення зніжкі на газ.

«Паверце, мы вельмі дэталёва адсочваем, як ён (Мытны саюз) працуе, і мы не выключаем магчымасцяў далучэння да Мытнага саюзу», - цытуе РИА «Новости» заяву прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава падчас прэс-канферэнцыі ў пятніцу.

Украіна патрабуе перагляду існых газавых кантрактаў ўжо каля года, называючы іх «кабальнымі». Дзейныя пагадненні былі заключаны яшчэ прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнка, і асноўная іх ўмова, на сённяшні дзень не задавальняе Кіеў, - прывязка кошту газу да мазуту і газойлю.

«Той кантракт, які быў падпісаны ў студзені 2009 года на вельмі нявыгадных для Украіны умовах, атрымліваецца, што Украіна ў гэтым кантракце выступае як нейкая васальная дзяржава, якая не мае ніякіх правоў - ні перагледзець яго, ні паставіць пытанне аб пераглядзе цаны, ні атрымліваць менш газу », - казаў раней Азараў.

Кіеў неаднаразова настойваў на пераглядзе кантракту, аднак Масква выказалася недвухсэнсоўна: зніжку на газ Украіна атрымае толькі ў выпадку ўступлення ў Мытны саюз або ў выпадку продажу сваёй газатранспартнай сістэмы.

Ні першы, ні другі варыянт украінскія ўлады раней не задавальнялі.

У студзені на першы план выйшла ўжо не цана на расійскі газ, а аб'ём, які гатовая спажыць Украіна. Украінскі бок вырашыў прыкладна ўдвая знізіць спажыванне, што выклікала пратэст газавай манаполіі. «Газпром» настойвае, што кантракт не дазваляе Украіне зніжаць спажыванне газу.

Паводле Газета.ру

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: