Украінцаў Беларусі дыскрымінуюць
Дэпутат Валынскай абласной рады і каардынатар Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў" Ігар Гузь атрымаў ад пасла Украіны ў Беларусі Віктара Ціханава адказ на свой ліст. Ігар Гузь прасіў украінскага дыпламата звярнуць увагу, што баранавіцкія ўлады не хочуць рэгістраваць аб’яднанне ўкраінцаў "Кабзар" і пераследуюць кіраўніка аб’яднання Міколу Чарнавуса.
Дэпутат Валынскай абласной рады і каардынатар Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў" Ігар Гузь атрымаў ад пасла Украіны ў Беларусі Віктара Ціханава адказ на свой ліст.
Ігар Гузь прасіў украінскага дыпламата звярнуць увагу, што баранавіцкія ўлады не хочуць рэгістраваць аб’яднанне ўкраінцаў "Кабзар" і пераследуюць кіраўніка аб’яднання Міколу Чарнавуса.
Як вынікае з адказу, арганізацыі "Кабзар" не хочуць прадставіць памяшканне для рэгістрацыі, паколькі "асоба Чарнавуса выклікае рэзка негатыўную рэакцыю ў кіраўніцтва Баранавічаў і Брэсцкай вобласці".
Нагадаем, што афіцыйнай падставай у адмове рэгістрацыі "Кабзара", з’яўляецца адсутнасць у арганізацыі юрыдычнага адрасу. Але, згодна з беларускім заканадаўствам, атрымаць юрыдычны адрас можна толькі тады, калі арганізацыя мае памяшканне.
Мясцовыя чыноўнікі прапануюць "Кабзару" арандаваць офіс за 10 мільёнаў рублёў (прыкладна 9000 грывень). У той час, як ва Украіне мясцовыя ўлады прадстаўляюць памяшканні беларускім грамадскім арганізацыям за 1 грыўню.
Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў