Украіна ўзмацніла дагляд беларусаў пры перасячэнні мяжы. Што вядома?

Некаторых беларусаў, якія ехалі ва Украіну, сталі ўзмоцнена правяраць: забіраць пашпарты, апытваць на камеру, задаваць асабістыя пытанні

kieu_aeraport.jpg

Людзі, якія ехалі ў Львоў, распавялі журналістам, што праз узмоцнены кантроль яны праходзілі мяжу 8 гадзін. Тыя, хто ляцеў у Кіеў, таксама сутыкнуліся з надзвычай дбайнай праверкай, паведамляе www.dw.com.

Мінімум адной беларусцы, якая ляцела з Вільні, адмовілі ва ўездзе: паведамілі, што ў яе недастаткова прычын для наведвання Украіны. Пакуль яна засталася ў транзітнай зоне аэрапорта разам з іншымі мігрантамі. Дзяўчына распавяла: «Даволі груба з намі размаўляюць мясцовыя супрацоўніцы. Мне толькі сказалі, што я магу альбо за кошт авіякампаніі паляцець у Вільню праз два дні, альбо купіць сама квіток у любы бок. Іх кошт стартуе ад 200 еўра. Цяпер я сяджу і спрабую нешта прыдумаць... Акрамя беларусаў, сёння ва ўездзе адмаўляюць і хлопцам з Расіі — я якраз сяджу побач з імі. Мой сябар сёння прыляцеў у "Жуляны". Ён кажа, там такія ж працэдуры "допыту", а мая гісторыя не адзінкавая».

Паводле інфармацыі Офіса Святланы Ціханаўскай, меры кантролю на ўезд ва Украіну ўзмоцненыя праз ваенныя вучэнні на тэрыторыі Беларусі.