Украінскі храм просіць дапамагчы стварыць экспазіцыю аб Зосьцы Верас
Духавенства праваслаўнага храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў мястэчку Меджыбожы, які належыць да Хмяльніцкай епархіі Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхту, вылучыла ідэю стварэння храмавай экспазіцыі, прысвечанай беларускай пісьменніцы Зосьцы Верас, якая напрыканцы мінулага стагоддзя была ахрышчаная ў гэтым храме.
Ініцыятыву падтрымалі епіскап Хмяльніцкі і Каменец-Падольскі Антоній (Махота), а таксама кіраўніцтва дырэкцыі Дзяржаўнага гісторыка-культурнага запаведніка “Меджыбож”.
Аб дапамозе ў стварэнні экспазіцыі, прысвечанай Зосьцы Верас (Людвіцы Савіцкай-Войцік), якая нарадзілася на Украіне ў сям’і вайскоўца з Гродна, полк якога на той момант кватараваў у Меджыбожы, клірыкі храма і супрацоўнікі запаведніка просяць беларускіх пісьменнікаў, а таксама аматараў беларускай літаратуры, якія могуць ахвяраваць выданні Зоські Верас рознага часу ў любым стане, а таксама арыгіналы ці копіі артыкулаў аб пісьменніцы.