Украіна апублікавала “чорны спіс” расійскіх артыстаў
Гэты пералік дзеячаў культуры і мастацтва плануюць пашыраць.
Дэпардзьё атрымаў расійскі паспарт і трапіў у "чорны спіс"
Міністэрства культуры Украіны афіцыйна апублікавала “чорны спіс” расійскіх артыстаў і грамадскіх дзеячаў, якія, па думку ўладаў, уяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны.
Туды трапіла 14 расіян — гэта не толькі спевакі і акцёры, але таксама пісьменнікі і публіцысты.
Як гаворыцца ў паведамленні ведамства, згодна з украінскім заканадаўствам Дзяржкіно будзе спыняць дзеянне пракатнага пасведчання фільмаў з удзелам асобаў, якія трапілі ў гэты спіс.
З расійскіх акцёраў у “чорны спіс” трапілі Міхаіл Баярскі і Сяргей Бязрукаў, Міхаіл Парэчанкаў і Іван Ахлабысцін, а таксама француз Жэрар Дэпардзье, які мае расійскі
пашпарт.
Пад забаронай таксама апынуліся спевакі Герогій Лепс, Іосіф Кабзон, Валерыя разам з мужам-прадзюсэрам Іосіфам Прыгожыным, Мікалай Растаргуеў і Алег Газманаў. У спісе таксама пісьменнікі і
публіцысты Максім Калашнікаў, Ягор Халмагораў і Міхаіл Хазін.
У паведамленні ўкраінскага Мінкульта сказана, што “чорны спіс” будзе пашырацца.
Пералічаныя артысты і грамадскія дзеячы падтрымліваюць палітыку расійскіх уладаў у дачыненні Украіны, а таксама былі заўважаныя ў зняважлівым стаўленні да ўкраінскага народу.
Паводле Еўрарадыё