Улады ліквідуюць адзіную афіцыйна зарэгістраваную рэгіянальную арганізацыю праваабаронцаў

Улады ліквідуюць «Магілёўскі праваабарончы цэнтр» — адзіную ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваную рэгіянальную арганізацыю праваабаронцаў.


Суд па справе адбудзецца 17 лютага ў 14:30. Яшчэ ў студзені ў сябраў «Магілёўскага праваабарончага цэнтру» адбыліся ператрусы, перадае Радыё Рацыя.

25 студзеня супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК РБ правялі ператрус у дырэктара Магілёўскага праваабарончага цэнтру Уладзіміра Краўчанкі. У выніку ператрусу службоўцы забралі ў праваабаронцы цацачны пісталет сына Краўчанкі і старыя буклеты Беларускага Хельсінкскага камітэту 10-гадовай даўніны.

Пастанова на ператрус была выпісаная цэнтральным апаратам Следчага камітэту і санкцыянаваная намеснікам генеральнага пракурора.

26 студзеня ў Краўчанкі прайшоў яшчэ адзін вобшук, у выніку якога канфіскавалі ноўтбук.

Магілёўскі праваабарончы цэнтр на працягу больш за 20 гадоў актыўна займаецца праваабарончай дзейнасцю ў Магілёўскай вобласці. За гэтыя гады Магілёўскі праваабарончы цэнтр неаднаразова трапляў пад пільную ўвагу мясцовых органаў улады, незадаволеных крытыкай праваабаронцаў у свой адрас.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: