«Падлетак з бензапілой» напаў на кантралёраў у шклоўскай калоніі

Уладзіслаў Казакевіч, які ў мінулым годзе з бензапілой і сякерай забіў супрацоўніцу ў мінскім ГЦ «Новая Еўропа», напаў на кантралёраў ў шклоўскай калоніі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.

vlad.jpg

У папраўчай калоніі №17 Шклова 12 кастрычніка каля 10.40 пры вывадзе асуджанага Уладзіслава Казакевіча на шпацыр падчас правядзення стандартнай працэдуры надгляду спрацаваў металадэтэктар ў галіне яго левага рукава.
«Асуджанаму было прапанавана здаць забаронены прадмет, але ён, не выканаўшы патрабаванні вайсковага нарада, правай рукой выхапіў з рукава самаробны нож і паспрабаваў напасці на супрацоўніка адміністрацыі калоніі. Дзякуючы прафесійным, разумным дзеянням начальніка вайсковага нарада кантралёраў, старшага кантралёра ўзвода кантралёраў 4-й асобнай стралковай роты 2-га асобнага стралковага батальёна вайсковай часткі 6713 прапаршчыка Аляксея Куза і асабістага складу вайсковага нарада асуджаны Уладзіслаў Казакевіч быў абяззброены», — распавёў Канстанцін Шалькевіч.
У цяперашні час на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
У сакавіку 2017 году Мінскі гарадскі суд прызнаў 18-гадовага студэнта першага курса Міжнароднага універсітэта МІПСА Уладзіслава Казакевіча вінаватым у забойстве супрацоўніцы ГЦ «Новая Еўропа», у замаху на забойства і злосным хуліганстве і прысудзіў яго да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Падзеі мелі месца 8 кастрычніка 2016 года ў Мінску.
Вярхоўны суд 13 чэрвеня 2017 года, разглядзеўшы справу ў апеляцыйным парадку, пакінуў прысуд без зменаў.
Уладзіслаў Казакевіч адбывае пакаранне ў ПК-17 (Шклоў).
Паводле belta.by