Уначы гарэлі паветкі, якія людзі не давалі зносіць дзеля будаўніцтва Акадэміі МУС

Сёння ноччу гарэлі паветкі, якія Акадэмія МУС хацела знесці пад будаўніцтва для сябе яшчэ двух дамоў, а людзі не пагадзіліся. Тады праект МУС адправілі на дапрацоўку.

bb6718f3af03a6f145345cf1ee798668.jpeg

Пажар здарыўся ў раёне плошчы Перамогі ва ўнутраным двары паміж дамамі №43 па праспекце Незалежнасці, №16 па вуліцы Чырвонай і гімназіяй №23, паведамляе МНС.

На гэтым месцы Акадэмія МУС планавала пабудаваць яшчэ два будынкі: пяціпавярховы навучальны корпус са сталовай і шасціпавярховы інтэрнат для курсантаў. А для гэтага трэба было знесці старыя паветкі і заняць частку дваровай прасторы бліжэйшых жылых дамоў.

Згодна з мясцовай легендай, старыя паветкі раней служылі для захоўвання вугалю для пячнога ацяплення ў 43-м доме (сам будынак быў пабудавана ў канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя). Пасля адмовы ад вугалю ячэйкі паветак перадалі жыхарам.

У красавіку 2021 года ў Акадэміі МУС прайшло грамадскае абмеркаванне па пытанні пабудовы інтэрната і навучальнага корпуса ва ўнутраным двары, які ўтварыўся паміж дамамі №43 па праспекце Незалежнасці, №16 па вуліцы Чырвонай і гімназіяй №23, адзначае onliner.by.

Тады мінчукі выказалі катэгарычную нязгоду. У выніку праект адправілі на дапрацоўку.

Начны пажар пашкодзіў 23 паветкі на агульнай плошчы 120 квадратных метраў, адзначае МНС. Прычына пажару высвятляецца.