Унучкі Лукашэнкі перамаглі на конкурсе «Маладыя таленты Беларусі»

Фартэпіянны дуэт Дар'і і Анастасіі Лукашэнка перамог у конкурсе «Маладыя таленты Беларусі», арганізаваным Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё.



darja_i_anastasija.jpg

Конкурс праводзіўся са жніўня па снежань. На ўдзел было пададзена больш за 250 заявак ад маладых музыкантаў з розных куткоў Беларусі. Папярэдні адбор прайшлі 232 прэтэндэнты. Пераможцаў віншавалі 10 снежня ў Вялікай студыі Дома радыё.
Узнагароду ў намінацыі «Інструментальная музыка» дзяўчаты падзялілі са студэнтам Дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі Максімам Барбашам і вучаніцай гімназіі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Палінай Скляровай.
Даша і Насця — дочкі сярэдняга сына беларускага кіраўніка Дзмітрыя Лукашэнкі, у творчых конкурсах удзельнічаюць не першы раз. У 2013 годзе яны перамаглі ў дзіцячым літаратурным конкурсе — беларускамоўныя казкі Дар'і і Анастасіі занялі першае месца ў катэгорыі «Творчыя работы малодшых школьнікаў».
news.tut.by