Унутраныя войскі МУС выдаткуюць 1,5 млн. рублёў на відэарэгістратары
Як піша «Еўрарадыё», хутчэй за ўсё, яны рыхтуюцца да вясновых акцый пратэсту.
На паўтара мільёна рублёў Дэпартамент фінансаў і тылу РБ гатовы закупіць відэарэгістратары і камплектуючыя да іх. З гэтай сумы прыкладна 800 тыс. рублёў ідзе на 1364 відэарэгістратары, яшчэ амаль столькі ж плануецца выдаткаваць на 97 камплектаў тэрміналаў зарадкі і архівавання дадзеных.
Як вядома, унутраныя войскі прыцягваюць да падаўлення акцый пратэсту. На думку журналістаў «Еўрарадыё», закупку відэарэгістратараў МУС праводзіць, рыхтуючыся да новай хвалі пратэстаў, жорсткія разгоны якіх раней былі анансаваныя кіраўніком КДБ Іванам Церцелем. Пры гэтым «Еўрарадыё» нагадвае таксама, што сілавікам, якія выступаюць сведкамі на судовых пасяджэннях, наяўнасць матэрыялаў з відэарэгістратараў далёка не заўсёды патрэбная, у той час як боку абароны забараняюць доступ да гэтых матэрыялаў.