Унутраным войскам дазволяць прымяняць баявую зброю падчас масавых беспарадкаў
Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект, які дазваляе ўнутраным войскам прымяняць баявую тэхніку падчас масавых беспарадкаў.

У Палаце прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб змене законаў па пытаннях дзейнасці ўнутраных войскаў МУС». Пра гэта паведамляе «Белта».
Гэты законапраект, сярод іншага, надзяляе ўнутраныя войскі паўнамоцтвамі прымяняць баявую і спецыяльную тэхніку «для спынення масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку або дзеянняў, накіраваных на разбурэнне або знішчэнне маёмасці ўсіх формаў уласнасці».
У цяперашняй рэдакцыі вайскоўцам унутраных войскаў дазваляецца ўжываць зброю ў выпадку, «калі іншыя спосабы і сродкі ў забеспячэнні іх выканання апынуліся неэфектыўнымі».