Упершыню за 30 гадоў у Беластоку не змаглі набраць беларускамоўны першы клас
У беластоцкай школе №4 не набраўся клас з ахвотных вучыцца па-беларуску. Такога не было амаль трэць стагоддзя, паведамляе «Р*дыё Рацыя».
Так сталася праз польскае заканадаўства. Яно не ўлічвае дзяцей уцекачоў без грамадзянства, таму беларуская мова нібыта не запатрабаваная, паведаміла настаўніца школы Аліна Ваўранюк.
— Ужо некалькі
гадоў я пачынаю новы год з вялікай цікавасцю. У гэтым годзе меншая цікавасць, бо
першага класу ў мяне не будзе, бо няма дзяцей, якія будуць у першым класе ў
нашай школе вывучаць беларускую мову. Гэта першы раз за гэтыя трыццаць гадоў, калі
не знайшлося ахвотных на беларускую мову, — кажа Ваўранюк. — Паводле законаў,
гэта было з самага пачатку, навучанне беларускай мовы вядзецца, як навучанне
мовы беларускай меншасці. На заняткі ходзяць толькі і выключна дзеці з меншасці, у якіх бацькі маюць польскае грамадзянства. Грамадзянства — гэта адно, а
нацыянальнасць ужо іншая справа. Раней гэтага ніхто не пільнаваў, хадзілі дзеці
ўцекачоў з Беларусі, хадзілі на заняткі беларускай мовы, і не было ніякіх
праблем. Але ўжо ў мінулым навучальным годзе пачалі да гэтага прыглядацца.
Паколькі ў Польшчы існуе такая сістэма інфармацыі, польская абрэвіятура SIO,
там усё бачна. Калі ў дзіцяці і бацькоў няма гэтага пэсэлю, яно як бы не ўваходзіць у гэтую сістэму навучання.
Цяпер па ўсёй
Польшчы няма школы, дзе ўсё навучанне вядзецца на беларускай мове, адзначае
Ваўранюк. Але гэта можна пастрабаваць выправіць — бацькам трэба разам звярнуцца
да ўладаў.
— Беларуская мова
толькі як прадмет. Паводле закону тры гадзіны ў тыдзень. Пяты і шосты клас мае
дадаткова дваццаць пяць гадзін на цэлы год …горад [Беласток] не
можа „пераскочыць” праз гэтыя законы. З другога боку, калі маем так многа гэтых
дзяцей, а іх вельмі шмат у Беластоку, то калі назбіраюць людзей, подпісы за
гэта, гэтую мову і навучанне можна арганізаваць не як мову нацыянальнай
меншасці, а проста як мову людзей, якія таксама ў гэтым горадзе працуюць і
плацяць падаткі, — рэзюмуе Аліна Ваўранюк.