Упершыню за 20 гадоў на Лідчыне забаранілі ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863 года

27 ліпеня на Лідчыне меркавалася традыцыйна ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863 года. Мерапрыемства ладзіцца ў апошнюю нядзелю ліпеня штогод, пачынаючы з 1995-га года, ва ўрочышчы «Крыжы» ў Лідскім раёне, дзе пахаваныя паўстанцы, што загінулі ў баі з царскімі войскамі.



mielnikau.jpg

Сёлета, упершыню за 20 гадоў, мерапрыемства не было дазволена, магчыма таму, што апошняя нядзеля прыпала на 27-га ліпеня — Дзень Незалежнасці. Таму давялося змяніць звыклы фармат: памяць паўстанцаў ушанавалі падчас набажэнства ў Белагрудскім касцёле, а творчую сустрэчу з бардам Андрэем Мельнікавым, прысвечаную Дню Незалежнасці, правялі на прыватнай тэрыторыі.

nn.by