Урад вызначыў, як маркіраваць «санкцыйныя» Škoda, Nivea і Liqui Moly

Урад Беларусі вызначыў, як гандляры мусяць маркіраваць рэшткі «санкцыйных» Škoda, Nivea і Liqui Moly, якія застаюцца ў продажы. На тавары, ужо ўвезеныя ў Беларусь, давядзецца наклейваць акцызную марку памерам 17 на 18 мм.

niveya_sankcionka.jpg

23 красавіка Савет міністраў зацвердзіў спіс тавараў, якія забаронена ўвозіць у Беларусь. Санкцыі тлумачацца неабходнасцю абароны нацыянальных інтарэсаў «з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа».
Па дзіўным супадзенні, у «чорны спіс» трапіла прадукцыя кампаній, якія ўзімку абвясцілі, што не будуць спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Мінску. У пералік забароненых тавараў унесеныя тавары груп кампаній LIQUI MOLY, «ŠKODA AUTO» і «BEIERSDORF» (гандлёвыя маркі «NIVEA», «EUCERIN», «LA PRAIRIE», «LABELLO», «HANSAPLAST», «FLORENA», «8X4», «SKIN STORIES», «GAMMON», «TESA», «CHAUL», «COPPERTONE», «HIDROFUGAL», «STOP THE WATER WHILE USING ME»)».
Пры імпарце гэтых тавараў у Беларусь іх павінны будуць вывезці назад. Калі іх выявяць у продажы ў крамах, на рынках ці праз інтэрнэт, то прадаўцам забароняць іх рэалізацыю. Але грамадзянам можна будзе ўвозіць гэтыя тавары для асабістага карыстання.
Еўрарадыё