Уся праўда пра Канстытуцыю ад аўтара «Новага Часу»
16 сакавіка ў асветніцка-адукацыйнай установе «Тэрыторыя правоў» адбудзецца лекцыя на тэму «Першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі: распрацоўка і прыняццё ў 1990-1994 гадах» (да 25-годдзя Асноўнага Закона краіны). Лектар — аўтар «Новага Часу», кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Кур'яновіч.
Аляксандр Кур’яновіч — аўтар манаграфій «Конституция независимой Беларуси: разработка, проекты, принятие», «Верховный Совет в политической жизни Беларуси: формирование, особенности деятельности, финал (1990-1996)», зборніка матэрыялаў «Апазіцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12 склікання» і шматлікіх артыкулаў па палітычнай гісторыі Беларусі першай паловы 1990-х гадоў.
- Як стваралася Канстытуцыйная камісія?
- Якія прававыя моманты былі самыя дыскусійныя?
- Што наконт будучай Канстытуцыі меркавалі прадстаўнікі БНФ?
- Што больш за ўсё хвалявала простых людзей у праектах Канстытуцыі?
- Якая роля была ў канстытуцыйным працэсе 1990-1994 гадоў сённяшняга беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі?
- Як вырашылася інтрыга з пасадай прэзідэнта?
На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні вы атрымаеце адказы падчас лекцыі.
Прыходзьце! Будзе цікава! Пачатак у 14 гадзін. Уваход вольны.
«Тэрыторыя правоў» знаходзіцца па адрасе: Мінск, Ложынская 16, памяшканне 404 (станцыя метро «Уручча»). Шукайце круглявы будынак з надпісам «Preston». І ў ім на першым паверсе размяшчаецца прастора «Тэрыторыя правоў», уваход у якую можна знайсці па стрэлках ніжэй: