Усяго 1453 новыя выпадкі. Мінздароўя агучыла сутачную статыстыку захворвання на COVID-19
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 1453 новыя выпадкі COVID-19, выяўленыя за суткі. Усяго ж у краіне з пачатку пандэміі пацверджана 643 372 дыягназы.

Выпісаны за суткі 1461 пацыент. Агульная колькасць тых, хто акрыяў, складае 627 789 чалавек.
За суткі памерлі 14 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго афіцыйная статыстыка налічвае 4979 памерлых.