Усю інфармацыйную прадукцыю «Вясны» прызналі экстрэмісцкай
Чыгуначны суд Гомеля прызнаў «усю інфармацыйную прадукцыю «Вясны» ва ўсіх сацсетках экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Аднак у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў такой інфармацыі няма.
Месяц таму той самы Чыгуначны суд Гомеля прызнаў тэлеграм-канал @viasna96 «экстрэмісцкім».