Устаноў адукацыі з ваеннымі кафедрамі стала больш
Пералік устаноў, дзе ёсць ваенная кафедра, дапоўніў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2019 года № 521 быў скарэктаваны пералік устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і вышэйшай адукацыі, у якіх ажыццяўляецца навучанне грамадзян на ваенных кафедрах або факультэтах. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы партал.
Пералік дапоўніў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт. Акрамя БДТУ ў пералік па-ранейшаму ўваходзяць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт; Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі, Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Надзея Нікалаева, zviazda.by